55e6450b953cab6879025856ca337317Падрыхтаваны шэраг праектаў прававых актаў, якія накіраваны на ўдасканаленне работы ЖКГ, у тым ліку распрацоўваецца новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, — распавёў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч газеце «Звязда».

Па яго словах, на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі і Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі прыняты шэраг канкрэтных рашэнняў па ўдасканаленні прававых, арганізацыйных і эканамічных асноў развіцця і дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.  

— Капітальны рамонт жыллёвага фонду – найважнейшая дзяржаўная задача. Пакуль сітуацыя некрытычная, таму што жыллё адносна новае. Але што будзе заўтра? Прэзідэнт краіны на семінары па пытаннях ЖКГ выразна паставіў задачу па замене і рамонце ліфтаў. Такой жа ўвагі патрабуюць інжынерныя сістэмы і апорныя канструкцыі жылых дамоў. Прапановы па капітальным рамонце жылля Саветам Рэспублікі ва ўрад накіраваны, — адзначыў старшыня Савета. — Вывучэнне пытанняў ЖКГ у Савеце Рэспублікі выявіла цэлы шэраг і іншых задач, якія патрабуюць вырашэння. Гэта ў першую чаргу водная гаспадарка і капітальны рамонт жылога фонду. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, безумоўна, справа важная, але па іх ёсць рашэнні кіраўніка дзяржавы. Што датычыцца воднай гаспадаркі, то, лічу, што прэсная вада – гэта наш велізарны нацыянальны здабытак. Як і лясныя рэсурсы, і калійныя солі. Ёй трэба ўдзяляць больш увагі. У апошнія гады па гэтых праблемах сур'ёзных навуковых даследаванняў не вядзецца, няма адзінай сістэмы кіравання. Праз гэта шмат у чым пачасціліся факты нерацыянальнага водакарыстання, забруджвання ваданосных гарызонтаў, прымітыўнага воднага рэгулявання. Не варта ў адрыве ад гэтых пытанняў разглядаць меліярацыю і гідраэнергетыку. Яшчэ нядаўна, каб зрабіць свідравіну на ваду, трэба было прадставіць сур'ёзныя абгрунтаванні, заключэнне спецыялістаў, атрымаць неабходныя дазволы. Чаму? Не толькі таму, што змяншаюцца запасы. Галоўнае – каб забруджванне не патрапіла ў падземныя крыніцы.

Дзяржрэгуляванне, вядзенне і маніторынг балансаў водных рэсурсаў, навукова-тэхнічную водную палітыку мэтазгодна праводзіць з адзінага рэспубліканскага цэнтра.

Капітальны рамонт жыллёвага фонду – найважнейшая дзяржаўная задача. Пакуль сітуацыя некрытычная, таму што жыллё адносна новае. Але што будзе заўтра? Прэзідэнт краіны на семінары па пытаннях ЖКГ выразна паставіў задачу па замене і рамонце ліфтаў. Такой жа ўвагі патрабуюць інжынерныя сістэмы і апорныя канструкцыі жылых дамоў. Прапановы па капітальным рамонце жылля Саветам Рэспублікі ва ўрад накіраваны.

«Звязда», 19 снежня 2018 г.

Добавить комментарий


logo mjkx logo footer 1 pravo

Государственное предприятие "Жилкомиздат", 2016

220004, Минск, ул. Кальварийская, 17-501, 502 

Размещение рекламы: +375 (17) 203-13-31

Email: gkhmag@mail.ru

Задать вопрос специалисту

Если Вы не нашли ответ на ваш вопрос в разделах "Вопросы и ответы" и "База знаний", Вы можете задать вопрос специалисту, для этого пройдите регистрацию или войдите в личный кабинет пользователя.

Сервис «Вопрос-Ответ» на Портале коммунальной грамотности населения предназначен для граждан – потребителей жилищно-коммунальных услуг. Специалисты Портала не имеют полномочий отвечать на вопросы предприятий системы ЖКХ и частных организаций, обслуживающих жилфонд (ТС, ЖСПК и др.). Разъяснения по новому законодательству в сфере ЖКХ, в том числе ответы на вопросы, возникающие у предприятий системы, публикуются в журнале «Живи Как Хозяин» с сентября 2016 года.